Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Ладзе" і пайшлі на "вакацыі"

Хакеісты "Дынама-Мінск"

Хакеісты "Дынама-Мінск" / НАК Беларусі

14 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі сустракаліся ў Тальяці з мясцовай "Ладай".

Гульня скончылася паразай "зуброў" — 4:6 (1:3, 1:2, 2:1).

Пасля 46 гульняў дынамаўцы маюць 56 ачкоў і займаюць пятае месца ў Заходняй канферэнцыі сярод 11 клубаў. Агулам у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ каманды правядуць па 68 матчаў.

Наступныя два тыдні ў "зуброў" будуць "вакацыі". Каманда перанесла адразу пяць хатніх паядынкаў — з 18 студзеня па 2 лютага. Адзін з перанесеных матчаў (супраць "Тарпеда") ужо адбыўся, астатнія пройдуць пазней. Наступную гульню клуб правядзе толькі 28 студзеня.

Сам клуб прычыну такіх пераносаў не тлумачыў, але дзяржаўныя СМІ ў Беларусі пісалі, што гэта звязана з будучымі прэзідэнцкімі "выбарамі". "Мінск-Арэну" плануюць выкарыстоўваць пад акцыі, звязаныя з гэтым мерапрыемствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі