Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Северсталі" — 2:5
Хакеісты мінскага "Дынама" на выездзе прайгралі чарапавецкай "Северсталі" — 2:5 (2:2, 0:2, 0:1).
Беларуская каманда добра пачала сустрэчу: да 5-й хвіліны мінчукі забілі гаспадарам дзве шайбы. Але ўжо ў першым перыядзе чарапавецкая каманда зраўняла лік. А ў наступных перыядах шайбы забівалі толькі гаспадары.
За "Дынама" сёння вызначыліся Дзмітрый Сакалоў і Брэндан Козун.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.