Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ўсе паядынкі хатняй серыі

Дынамаўцы прайгралі ўсе тры паядынкі

Дынамаўцы прайгралі ўсе тры паядынкі / t.me/hcdinamoby/

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ўсе тры паядынкі хатняй серыі ў чэмпіянаце КХЛ. У аўторак яны саступілі ў авертайме чалябінскаму "Трактару", лідару Усходняй канферэнцыі — 2:3 (0:1, 2:1, 1:1, 0:1). Раней былі паражэнні ад маскоўскага "Дынама" (3:4) і "Аўтамабіліста" (2:3).

Мінчукі займаюць 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступны паядынак "Дынама" правядзе 2 снежня ў гасцях з камандай "Сібір".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі