Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў казанскага "Ак Барса"
Хакейны матч "Дынама-Мінск" — "Ак Барс"
26 верасня хакеісты мінскага "Дынама" прымалі на сваёй пляцоўцы казанскі "Ак Барс".
Гульня скончылася перамогай гаспадароў. Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава выйгралі з лікам 3:2 (1:2, 1:0, 1:0). Шайбамі ў "зуброў" адзначыліся Андрэй Стась (4), Джэмел Сміт (30), Кодзі Кёран (58).
Не абышлося ў гульні і без бойкі, у якой гулец "Ак Барса" Адамчук паваліў на лёд дынамаўца Сміта.
30 верасня "зубры" ў сябе дома гуляюць з тальяцінскай "Ладай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.