Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў маскоўскіх дынамаўцаў
У матчы была закінутая толькі адна шайба
Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў маскоўскіх дынамаўцаў — 1:0 (0:0, 0:0, 1:0). Гэта быў чарговы матч хатняй серыі беларускага клуба ў чэмпіянаце КХЛ. Адзіная шайба на рахунку Роберта Хэмілтана (52-я хвіліна).
Мінскае "Дынама" застаецца на 7-м месцы ў Заходняй канферэнцыі, у яго 47 ачкоў.
29 снежня "Дынама" прымае "Лакаматыў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.