Херсонскі калабарант у рэанімацыі, у атручванні падазраюць пакаёўку
Уладзімір Сальда / скрыншот з відэазвароту
Прызначаны расіянамі "кіраўнік" акупаванай Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда з 3 жніўня знаходзіцца ў рэанімацыі. Спачатку прарасійская бок паведамляў пра тое, што ён проста вельмі стаміўся, а таксама пра магчымыя ўскладненні пасля каранавіруса, але потым стала зразумела, што справа не ў гэтым.
Як піша Baza са спасылкай на крыніцы, у маскоўскай бальніцы, дзе цяпер знаходзіцца Сальда, яму дыягнаставалі атручэнне. У спробе атруціць мужчыну падазраюць яго кухара і пакаёўку.
Чым менавіта быў атручаны калабарант, пакуль не вядома — вынікі аналізаў стануць вядомыя пазней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.