КХЛ: “Дынама-Мінск” перамагло “Трактар”

На 17-й хвіліне матча лік адкрылі хакеісты беларускай каманды – вызначыўся Элісан. У другім перыядзе Бэйлен падвоіў перавагу. У трэцім Элісан закінуў яшчэ адну шайбу, а расіяне зладзілі навал на браму “Дынама”, закінуўшы дзве шайбы.

Цяпер “Дынама” займае шостую пазіцыю заходняй канферэнцыі КХЛ, ад пятай беларусаў аддзяляюць усяго два ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі