Хрэнін чакае атаку з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны

Прапагандысцкае мерапрыемства ў Магілёве / БЕЛТА
Прапагандысцкае мерапрыемства ў Магілёве / БЕЛТА

Міністр абароны Віктар Хрэнін і старшыня КДБ Іван Тэртэль працягваюць "турнэ" па Беларусі. На сустрэчах у рэгіёнах яны расказваюць пра тое, "адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад". У аўторак падобная сустрэча прайшла ў Магілёве. Тэртэль напалохаў прысутных заявай, што "ядзерныя ўдары... па нашай тэрыторыі плануюцца". "Ёсць канкрэтныя планы ўваходжання на нашу тэрыторыю ваенных кантынгентаў, у тым ліку з тэрыторыі Польшчы", цытуе яго словы БЕЛТА.

Хрэнін жа ў сваёй прамове гаварыў, што "нельга выключыць і распальвання ў Беларусі і ўнутранага канфлікту з далейшым знешнім умяшальніцтвам... з боку Захаду з тэрыторый Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны".

Прамовы генералаў на вялікім экране дадаваліся "ілюстрацыйным матэрыялам".

Хрэнін чакае атаку з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны
Хрэнін чакае атаку з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны
Хрэнін чакае атаку з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны
Хрэнін чакае атаку з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі