Хто тыя людзі, якія сёння купляюць кватэры ў Беларусі? Адказвае эксперт

Машыны з сілавікамі на фоне жылога квартала ў цэнтры Мінска / Еўрарадыё
Машыны з сілавікамі на фоне жылога квартала ў цэнтры Мінска / Еўрарадыё

Экспертка па рынку нерухомасці Наталля Літоўская назвала чатыры катэгорыі людзей, якія сёння наважваюцца на куплю кватэр у Беларусі. Такая публікацыя з'явілася ў яе телеграм-канале.

Такім чынам, хто ж гэтыя шчасліўчыкі?

1. Традыцыйная, самая масавая катэгорыя — тыя, хто прадаў нешта меншае, дакладае грошай і купляе нешта большае. Пра гэта ўскосна сведчаць папярэднія дадзеныя пра рост колькасці здзелак з двухпакаёвымі і трохпакаёвымі кватэрамі.

2. Грамадзяне з рэгіёнаў, якія купляюць у Мінску жыллё для сябе або дзяцей. Цяпер такіх больш, чым у звычайныя гады. Некаторыя агенцтвы называюць лічбу — да 20%.

3. Тыя, хто назапасіў (сабраў па сваяках) грошай на першае жыллё. Цэны на другасным рынку праселі, купля зрабілася больш даступнай, дакрэдытавацца пад 19,5% на эквівалент $10-15 тысяч — таксама пасільны варыянт для часткі насельніцтва.

4. Умоўныя інвестары. З Мінска і рэгіёнаў. Іх усё менш, але яны яшчэ ёсць і дачакаліся цэн, якія лічаць прымальнымі.

У базе Нацыянальнага кадастравага агенцтва на 26 кастрычніка былі зафіксаваныя 1122 здзелкі з кватэрамі і пакоямі ў Мінску. Гэта вышэй за сярэдні паказчык, які для сталіцы — на ўзроўні да 1100. Але ўжо ніжэй за летні "хапун", калі колькасць перавальвала за 1600 здзелак у месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі