Кідальнік молата і дэпутат Вадзім Дзевятоўскі бярэ шлюб

Сёння бярэ шлюб срэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне ў кіданні молата 33-гадовы Вадзім Дзевятоўскі. Як паведамляе БЕЛТА, яго абранніцу завуць Вольга, яна юрыст паводле адукацыі.
Вадзім і Вольга разам вучыліся ва ўніверсітэце. Вяселле мусіла адбыцца яшчэ пасля Пекінскай Алімпіяды, аднак канфлікт з дысцыплінарнай камісіяй Міжнароднага алімпійскага камітэта і суд у Лазане адклалі яго на два гады.

Нагадаем, што Вадзім Дзевятоўскі таксама з'яўляецца дэпутатам Наваполацкага гарсавета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі