Кіеўскі «Сокал», магчыма, памяняе беларускі чэмпіянат па хакеі на расійскі
Кіеўскі «Сокал», магчыма, пакіне чэмпіянат Беларусі па хакеі. Падчас візіту ва ўкраінскую сталіцу прэзідэнта Федэрацыі хакея Расіі
Уладзіслава Трацяка была дасягнута дамова пра выступленне «Сокала» ў
сезоне 2007-2008 гадоў у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. Украінская
каманда атрымае права на выхад у суперлігу.
Такім чынам колькасць удзельнікаў будучага першынства Беларусі ў экстралізе можа скараціцца да дзесяці каманд, і ён перастане быць адкрытым. Адзінаццатым удзельнікам якраз і мусіў стаць кіеўскі «Сокал», паведамляе газета «Прессбол».