The Killers вырашылі "прыйсці ў сябе"

Амерыканская індзі-фатальная каманда The Killers збіраецца зрабіць перапынак у творчай дзейнасці на нявызначаны час, паведамляе Gigwise. Як распавёў гітарыст калектыву Дэйв Кенінг, музыкі плануюць узяць адпачынак па завяршэнні свайго аўстралійскага тура, які фінішуе 21-га лютага канцэртам у Мельбурне.

Кенінг паскардзіўся, што за апошнія шэсць гадоў гурт толькі і рабіў, што стала гастраляваў і запісваў пласцінкі, і зараз прыйшоў час спыніцца і "пабыць сабой". У намеры адпачыць музыкаў зможа спыніць толькі нешта нечаканае, дадаў гітарыст.

Нагадаем, The Killers былі заснаваныя вакалістам Брэнданам Флаўэрсам, Дэйвам Кенінгам, басістам Маркам Стэрмерам і бубначом Роні Ванучы- малодшым у Лас-Вегасе ў 2002 годзе. За сваю кар'еру квартэт выпусціў тры студыйных альбомы і кампіляцыю бісайдаў.

Фота: pedia.tagoo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі