Кіраўніцтва АДС перанесла правядзенне праймерыз на вясну

Запланаваныя Аб'яднанымі дэмакратычнымі сіламі на пачатак 2010 года праймерыз не адбудуцца. Паводле слоў сустрашныі АДС, лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, "цяпер ідзе дыскусія як пра час, так і пра фармат іх правядзення".  На перанос тэрмінаў паўплывалі і дзеянні ўладаў Мінскай вобласці ў адносінах да настаўнікаў-сябраў дэмакратычных партый, якім пагражаюць звальненнем за сяброўства ў іх.

Ёсць верагоднасць, што праймерыз могуць быць сумешчаныя з мясцовымі выбарамі, якія прызначаныя на 25 красавіка 2010 года.

БелаПАН нагадвае, што спачатку АДС планавалі правесці праймерыз на агульнарэспубліканскім узроўні, каб вызначыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў, у другой палове 2009 года. Пасля было вырашана правесці іх спачатку на ўзроўні Аршанскага раёна ў студзені-лютым 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі