Кiраўнiцтва Магілёўскага унiверсiтэта не адпускае студэнтаў за мяжу

Прарэктар па выхаваўчай працы Магiлёўскага Дзяржаўнага Унiверсiтэта iмя Куляшова Бузук прыгразiў дзвюм студэнткам выключэннем з установы, у выпадку, калi яны з`едуць летам у Амерыку. Дзве студэнткi заключылi дамову з Амерыканскай кампанiяй Work and Travel USA аб уладкаваннi на працу на летнi перыяд. Дзяўчыны падалi адпаведную заяву ў дэканат факультэта, на якiм яны вучацца. Дэкан даў афiцыйны дазвол нвучэнкам здаваць сесiю датэрмiнова.

Палову іспытаў студэнткi паспяхова здалi, па некаторых мелi вышэйшыя адзнакi аўтаматам. Каб здаць астатнiя дысцыплiны iм быў патрэбны дазвол вышэйшага кiраўнiцтва ВНУ. З заявай студэнткі звярнулiся да прарэктара па выхаваўчай працы, якi ў сваю чаргу ў жорсткай форме адмовiў студэнткам у iх патрабаваннi i прыгразiў iм выключэннем з універсітэта ў выпадку, калi тыя паедуць у Амерыку.

Таксама прарэктар Бузук дадаў: Я анулюю вашыя адзнакi за іспыты, калi вы з’едзіце. І наогул, мы не хочам судзейнiчаць выездам студэнтаў за мяжу. Па заканадаўству навучэнцы не могуць пакiдаць краiну на працягу навучальнага года. У Магiлёўскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Куляшова навучальны год афiцыйна заканчваецца 23 траўня, а студэнты, якiя паспяхова выконваюць план маюць права здаваць сесiю датэрмiнова.

Аднак дзяўчын такога права пазбавiлi. У свой час iншая група студэнтаў таго ж ВНУ, члены Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi надзелена правам здаваць іспыты раней за усiх і на днях выязджае на летнюю працу ў Анапу. Самi дзяўчыны мяркуюць даздаць сесiю і з`ехаць, але ведаюць, што калi вернуцца, магчыма ўжо не будуць лiчыцца студэнтамi дадзенай установы.

Ганна Палякова

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі