Кіраўніцтва справаў прэзідэнта шукае інвестараў на Нарач і Сілічы
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва" Кіраўніцтва справаў прэзідэнта шукае інвестараў для рэалізацыі новых буйных праектаў. Паводле звестак газеты "Народная Воля", у раёне возера Нарач вырашана пабудаваць Цэнтр водных забаваў. Кошт гэтага праекту ацэньваецца ў 60 мільёнаў долараў.
Гарналыжны цэнтр "Сілічы" Кіраўніцтва справаў вырашыла дапоўніць гатэлем на 150 месцаў і аквапаркам. Цяпер шукаюць інвестара, які згодзіцца выкласці на гэтыя мэты каля 100 мільёнаў долараў.
Гарналыжны цэнтр "Сілічы" Кіраўніцтва справаў вырашыла дапоўніць гатэлем на 150 месцаў і аквапаркам. Цяпер шукаюць інвестара, які згодзіцца выкласці на гэтыя мэты каля 100 мільёнаў долараў.