Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі сустрэўся з прэзідэнтам Абхазіі
Прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш прыняў дэлегацыю з Беларусі. У яе склад увайшлі кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей, першы намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта Мікалай Корбут і іншыя афіцыйныя асобы.
Як паведамляе ЮГА.ру, падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў абхаза–беларускага супрацоўніцтва ў розных сферах. Беларуская дэлегацыя прабудзе ў Абхазіі два дні.
Як паведамляе ЮГА.ру, падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў абхаза–беларускага супрацоўніцтва ў розных сферах. Беларуская дэлегацыя прабудзе ў Абхазіі два дні.