Кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў увайшоў у брэсцкую вертыкаль
Пра гэта паведаміла афіцыйная абласная газета “Заря”. Распараджэнне аб прызначэнні Мікалая Басалая, шэфа абласных прафсаюзаў, адным з 13 чальцоў абласнога выканаўчага камітэта падпісаў кіраўнік абласной “вертыкалі” Канстанцін Сумар. Юрыст Ігар Кабалік сказаў Еўрарадыё: “Улады кажуць, што прафсаюз незалежны ад улады і ён абараняе інтарэсы працоўных. А вось гэтая пастанова яўна сведчыць пра тое, што хлусня гэта ўсё, калі губернатар прызначае чальцом выканкама прадстаўніка быццам незалежнай структуры”.
У свой час Мікалай Басалай уваходзіў у так званую “наменклатуру”, быў кіраўніком выканаўчай улады розных узроўняў.
У свой час Мікалай Басалай уваходзіў у так званую “наменклатуру”, быў кіраўніком выканаўчай улады розных узроўняў.