Кіраўнік “Белай Русі” Генадзь Давыдзька ідзе ў дэпутаты

Кіраўнік “Белай Русі” Генадзь Давыдзька ідзе ў дэпутаты

Кіраўнік праўладнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзь Давыдзька ідзе на парламенцкія выбары. Ён будзе вылучацца ў Мінску па Усходняй выбарчай акрузе №107. Адпаведную інфармацыю апублікавала на сваім сайце Адміністрацыя Савецкага раёна сталіцы.

Па той самай акрузе балатуецца кіраўнік руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Давыдзька раней ачольваў Белтэлерадыёкампанію, быў генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра. Дэпутатам ён таксама быў —  у 2004 годзе ён прайшоў у Палату прадстаўнікоў.

“Белую Русь” ён ачольвае з лютага мінулага года, а сёлета ў лютым зрабіўся чальцом Савета Рэспублікі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі