Кіраўнік “Брэстплодгароднінапрам” затрыманы за хабар

Выканаўцу абавязкаў дырэктара прадпрыемства “Брэстплодгароднінапрам” затрымалі за хабар, паведамляе БелаПАН. Ён вымагаў хабар у 28-гадовага жыхара Століна, які прэтэндаваў на пасаду часовага антыкрызіснага менэджэра ААТ “Гарынскі агракамбінат”. За гэта трэба было заплаціць 1 тысячу долараў. Кіраўнік “Брэстплодгароднінапрам” арыштаваны. Супраць яго распачалі крымінальную справу. За хабар ён можа атрымаць да 7 год турмы з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі