Кіраўнік Цэнтра Візенталя даслаў ліст Лукашэнку ў справе антысемітызму

Кіраўнік Цэнтра Візенталя даслаў ліст Аляксандру Лукашэнку ў справе антысемітызму. У ім кіраўнік габрэйскай праваабарончай арганізацыі па міжнародных сувязях Шымон Самуэльс выказаў сваё абурэнне фактам вольнага распаўсюду ў Беларусі антысеміцкіх выданняў.

Ён нядаўна прыязджаў з Лос-Анджэлесу ў Мінск, наведваў музей Вялікай Айчыннай вайны і быў шакіраваны тым, што побач у кіёску прадаваліся кнігі антысеміцкага зместу. Самуэльс прывёў у лісце спіс гэтых кніг.

Кіраўнік Цэнтра Візенталя ў сваім пасланні запатрабаваў ад кіраўніка Беларусі “афіцыйна асудзіць антысемітызм і гарантаваць выманне з продажу друкаваных матэрыялаў, якія апаганьваюць памяць габрэяў і беларусаў – ахвяраў Другой сусветнай вайны”.

http://www.jewish.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі