Кіраўнік Еўракамісіі прыгразіў выключыць Венгрыю з ЕС
Гэта можа адбыцца, калі прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан ухваліць увядзенне смяротнай кары.
Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер прыгразіў Венгрыі выключыць яе з Еўрасаюза, калі прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан ухваліць увядзенне смяротнага пакарання, перадае BBC. Орбан яшчэ напрыканцы красавіка прапанаваў партнёрам па Еўрасаюзе пачаць дыскусію пра магчымасць аднаўлення смяротнай кары.
У той жа час Юнкер перасцярог Еўрасаюз ад выхаду Грэцыі з еўразоны. Па яго словах, такі крок можа знізіць узровень даверу замежных інвестараў да Еўропы. Кіраўнік Еўракамісіі заклікаў МВФ працягваць удзел у намаганнях па выратаванні эканомікі Грэцыі.
Фота Орбана — zn.ua