Кіраўнік Кітая адкрыў алімпійскую эстафету ў цэнтры Пекіна

Кіраўнік Кітая Ху Дзіньтао афіцыйна распачаў на пекінскай плошчы Цяньаньмынь алімпійскую эстафету. Кітайскі кіраўнік перадаў агонь залатому алімпійскаму медалісту Лю Ксіянгу.
Першым этапам у міжнароднай эстафеце стане Казахстан. Яна будзе доўжыцца 130 дзён і запланаваная на 137 тысяч кіламетраў. Пасля гэтага агонь абыдзе ўсе правінцыі Кітая і 6 жніўня вернецца ў Пекін.

Алімпійскі агонь прывезлі сёння самалётам з Афінаў у атмасферы надзвычайнай сакрэтнасці і бяспекі, баючыся пратыбецкіх пратэстаў.

ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі