Кіраўнік МУС: Суд над Аўтуховічам і Асіпенкам будзе адкрытым
Судовы працэс над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам будзе адкрытым. Пра гэта заявіў журналістам 27 лістапада міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў. Па ягоных словах, расследаванне па справе практычна завершанае. Працэс пройдзе ў Вярхоўным судзе.
Як нагадвае БелаПАН, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Юры Лявонаў былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 23 чэрвеня на Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, "іншых асоб" распачалі справу за "падрыхтоўку тэракту". Абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту Асіпенку і Аўтуховічу было выстаўленае 20 лістапада.
Юрыя Лявонава 8 жніўня вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсё абвінавачванні.