Кіраўнік мытнай службы Расіі бачыць межы сваёй дзяржавы каля Брэста
Скандальную заяву зрабіў учора на паседжанні Савета федэрацыі кіраўнік мытнай службы Расіі Андрэй Бельянінаў. Ён паведаміў расійскім сенатарам, што “Расія разгледзіць прапанову Беларусі пра перанос мытнага кантролю на межы Саюзнай дзяржавы”. Паводле словаў Бельянінава, “гэта зусім рэальна пашырае межы Расійскай дзяржавы”. Ягоныя словы працытаваныя ў сённяшнім нумары “Российской газеты”.
Еўрарадыё датэлефанавалася да прэс-службы Федэральнай мытнай службы Расіі, каб спраўдзіць, ці не памыліўся выпадкам расійскі чыноўнік. “Мне цяжка сказаць, я не прысутнічаў на паседжанні Савета федэрацыі”, — кажа начальнік аддзела па ўзаемадзенні са СМІ Дзмітрый Коцікаў.
Яго беларускі калега таксама заяву Бельянінава “не бачыў і не чытаў”. Вось што сказаў Еўрарадыё начальнік прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Пехцераў: “Я пакуль не валодаю інфармацыяй пра тое, што сказаў Бельянінаў. Я не магу каментаваць”.
Паводле словаў кіраўніка Федэральнай мытнай службы Расіі, пытанне ліквідацыі мытнай мяжы паміж Беларуссю і Расіяй будзе разглядацца 14 лютага ў Гродне на паседжанні аб’яднанай калегіі беларускай і расійскай мытняў.