Кіраўнік МЗС Эстоніі: Вольны свет не забыўся пра Беларусь
Вольны свет не забыўся пра Беларусь, а самі беларусы не згубілі надзею на перамогу дэмакратыі ў сваёй краіне і гатовы дзеля гэтага працаваць.
Такую заяву зрабіў сёння міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт у звароце да ўдзельнікаў Першага кангрэсу беларусаў краінаў Еўрасаюза і ЗША, які з 1 да 4 сакавіка праходзіў у Таліне. Спаслаўшыся на заходнія СМІ, кіраўнік МЗС назваў Беларусь "апошняй дыктатурай у Еўропе".
Паводле словаў Паэта, у развіцці дэмакратыі вялікую ролю адыгрываюць замежныя дыяспары, і гэта "Эстонія ведае на сваім досведзе".
Міністр замежных спраў Эстоніі выказаў спадзяванне, што кангрэс паклаў пачатак супрацоўніцтву розных беларускіх грамадскіх арганізацый, інфармуе REGNUM.