Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў прыедзе ў Мінск 21 чэрвеня
21-22 чэрвеня Беларусь наведае кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на беларускае вонкавапалітычнае ведамства. У найбліжэйшы час абнародуюць праграму візіту. Між тым намеснік дырэктара дэпартаменту інфармацыі і друку МЗС Расіі Ігар Лякін-Фралоў паведаміў сёння журналістам, што ў Мінску Сяргей Лаўроў правядзе перамовы з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Міністры плануюць абмеркаваць пытанні двухбаковых адносінаў і міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы еўрапейскай бяспекі.