Кіраўнік офісу АБСЕ з Беларусі наведаў галадоўнікаў
Удзельнікаў бестэрміновай галадоўкі салідарнасці наведаў кіраўнік прадстаўніцтва АБСЭ ў Беларусі Ганс Ёхан Шміт. Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронту", ён выказаў падтрымку маладафронтаўцам, што галадаюць на Сядзібе БНФ. Дарэчы, зранку 7 траўня на Сядзібе БНФ, дзе чацвёрты дзень месцяцца галадоўнікі, нечакана адключылі ваду. У ЖЭСе галадоўнікам паведамілі, што вядуцца прафілактычныя работы і 8 траўня вада будзе зноў падключана.