Кіраўнік Партыі БНФ другі дзень спрабуе патрапіць у Вялікабрытанію

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у панядзелак зробіць другую спробу патрапіць у Вялікабрытанію. Учора яго фактычна знялі з самалёта на Лондан, бо дагляд рэчаў працягваўся каля 2,5 гадзінаў.
Як паведамляе "Белорусский партизан", Янукевіч запрошаны на штогадовую канферэнцыю Кансерватыўнай партыі Брытаніі, якой прагназуюць перамогу на будучых парламенцкіх выбарах. У палітыка канфіскавалі некаторыя працоўныя паперы, а ноўтбук вырашылі пакінуць.

5 кастрычніка старшыня Партыі БНФ спадзяецца выляцець з Мінску самалётам у 15.15. На гэты раз ён збіраецца прыехаць у аэрапорт за некалькі гадзінаў да пачатку рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі