Кіраўніка баранавіцкай фірмы падазраюць у крадзяжы 250 тысяч долараў

У Баранавічах кіраўніка будаўнічай фірмы падазраюць у крадзяжы банкаўскага крэдыту ў памеры 250 тысяч долараў.

Гэтыя грошы ён пазычыў у "Белзнешэканомбанка" з мэтай закупкі абсталявання. Аднак, дырэктар фірмы парушыў дамову з банкам, перапрадаў набытае абсталяванне індывідуальнаму прадпрымальніку, а грошы пакінуў сабе.

Вядома, што пад падазрэнне трапіў і прадавец абсталявання, які аказаўся сваяком кіраўніка будаўнічай фірмы. Па дадзеным факце распачата крымінальная справа.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі