Кіраўніка дабрачыннай арганізацыі падазраюць у педафіліі

Пра гэта TUT.BY паведаміла крыніца ў сілавых структурах.

Паводле паведамлення крыніцы, крымінальная справа па артыкуле 168 КК Беларусі (“Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту”) заведзеная ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінску на кіраўніка міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі “У дапамогу дзецям- сіротам”.

Артыкул 168 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. У той жа час, па інфармацыі суразмоўцы TUT.BY, абвінавачанне можа быць перакваліфікавана і на больш цяжкі артыкул.

Сам Вячаслаў Давыдавіч з лютага гэтага года адбывае пакаранне за здзяйсненне эканамічнага злачынства. Яго прызналі вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры, і пасадзілі на 4 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі