Кіраўнікам Цэнтра вылячэння і рэабілітацыі "TOS Вайсрусланд" не далі візы
Гомельскі аблвыканкам адмовіўся садзейнічаць у пытанні падаўжэння працоўных віз для грамадзян Германіі — кіраўнікоў Цэнтра выздараўлення і рэабілітацыі міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі "TOS Вайсрусланд" (Светлагорскі раён).
На свой зварот да старышыні аблвыканкама Аляксандра Якабсона супрацоўнікі цэнтра 12 чэрвеня атрымалі адказ. Падставай сталі недахопы ў працы нямецкіх кіраўнікоў, якія яны не змаглі выправіць. Па словах супрацоўнікаў фонду такія праверкі ўвогуле не праводзіліся.
У пачатку траўня 75 бацькоў былых наркаманаў і 13 супрацоўнікаў цэнтра звярнуліся да А.Якобсона з просьбай садзейнічаць адкрыццю працоўных віз грамадзянам Германіі, якія з'яўляюцца стваральнікамі і кіраўнікамі цэнтра. У сакавіку Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджанне адміністрацыі цэнтра, неўзабаве пасля гэтага Светлагорскі райвыканкам не выдаў запрашэнняў, на падставе якіх грамадзяне Германіі атрымлівалі візы.
Супрацоўнікі цэнтра маюць намер звярнуцца па дапамогу ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Даведка: цэнтр "TOS Вайсрусланд" быў арганізаваны ў 1998 году; у 2000 году ён быў афіцыйна адчынены. За час працы цэнтра толькі 10% пацыентаў вярнуліся да старога ладу жыцця, каля 90 чалавек паспяхова прайшлі курс рэабілітацыі. Сем былых наркаманаў працуюць у цэнтры і дапамагаюць людзям пазбавіцца ад залежнасці.
БелаПАН