Кіраўнікі апазіцыі падзялілі паміж сабой кірункі працы

За сустаршынямі Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў замацаваныя канкрэтныя абавязкі. Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка будзе курыраваць інфармацыйна-мабілізацыйную працу з грамадскасцю і міжнародную дзейнасць. Старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін вызначаны адказным за працу з рэгіёнамі.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька возьмецца за распрацоўку «пазітыўнай альтэрнатывы». Выконваючы абавязкі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч будзе адказным за выбарчыя кампаніі.

На паседжанні Палітрады, якое адбылося 30 траўня, таксама была падтрыманая прапанова Партыі БНФ стварыць аргкамітэт святкавання Дня абвяшчэння суверэнітэта Беларусі 27 ліпеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі