Кіраўнікі МЗС Літвы і Нямеччыны абмяркуюць беларускае пытанне

Беларускае пытанне ўнесенае ў парадак дня сустрэчы міністраў замежных справаў Літвы і Нямеччыны, якая пройдзе 2 лістапада ў Вільні, паведамляе БелаПАН. Кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства Аудронюс Ажубаліс таксама абмяркуе са сваім нямецкім калегам Гіда Вестэрвеле адносіны з Расіяй і найбольш актуальныя пытанні, звязаныя з дзейнасцю НАТО. На 2 лістапада таксама запланаваны сумесны візіт Гіда Вестервеле і кіраўніка польскага МЗС Радаслава Сікорскага ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі