Кіраўнікі памежных службаў Беларусі, Расіі і Казахстана сустрэліся ў Брэсце
Сёння на базе Брэсцкай памежнай групы адбылася трохбаковая сустрэча кіраўнікоў памежных ведамстваў Беларусі, Расіі ды Казахстана. Нашу краіну прадстаўляў кіраўнік Памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі. Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё Яўген Бяласін, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя 4 пытанні. Сярод іх — абмен інфармацыяй пра становішча на межах дзяржаваў Мытнага саюза, пытанне аб падрыхтоўцы прапановаў па адзінай візавай палітыцы трох краін, аб падрыхтоўцы прапановаў па ўладкаванні межаў адзінай прасторы і аб падрыхтоўцы прапановаў па выпрацоўцы агульных падыходаў да парадку арганізацыі аховы межаў трох дзяржаў. Па выніках сустрэчы быў падпісаны пратакол.
Падрабязнасці чакайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё.
Падрабязнасці чакайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё.