Кіраўнікі спецслужбаў СНД збяруцца ў Ерэване

20—23 кастрычніка ў Ерэване (Арменія) адбудзецца чарговае паседжанне Рады кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў — удзельніцаў СНД. Як паведамляе БелаПАН, на паседжанні абмяркуюць дзейнасць структур міжнародных тэрарыстычных арганізацый на тэрыторыях краін СНД, парадак узаемнага інфармавання ў дачыненні да працэсаў, звязаных з дзейнасцю гэтых арганізацый. Будуць таксама ўздымацца пытанні абмену перспектыўнымі метадычнымі распрацоўкамі ў галіне барацьбы з тэрарызмам, новымі адмысловымі тэхнічнымі сродкамі і ўзбраеннем, рэкамендацыямі па эфектыўным процідзеянні міжнароднаму тэрарызму.

Таксама будзе абмеркаваны ход рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніцаў СНД па барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму на 2008—2010 гады.

На паседжанні плануецца падвесці вынікі сумесных антытэрарыстычных вучэнняў, якія прайшлі ў Беларусі ў верасні бягучага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі