Кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі прынялі план па лібералізацыі эканомікі
Кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта 15 студзеня прынялі план па лібералізацыі эканомікі Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.
Ён зазначыў, што план уключае 52 мерапрыемствы, якія ўвайшлі ў 12 асноўных блокаў. Сярод асноўных блокаў плана ён назваў: заяўны прынцып стварэння прадпрыемстваў; зняцце адміністрацыйных бар'ераў; спрашчэнне працэдур сертыфікацыі, узгадненняў з санітарнымі, супрацьпажарнымі інспекцыямі.
У плане таксама адлюстраваныя схемы ўдасканалення сістэм падаткаабкладання, мытнага афармлення і кантрольнай дзейнасці, маёмасных і зямельных адносін, развіцця фінансавага рынку, інвестыцыйнай дзейнасці, цэнавага і антыманапольнага рэгулявання, развіцця самазанятасці насельніцтва, стымулявання рынку працы, рэгулявання грашова-крэдытных адносін у банкаўскай сферы і інш.
Сярод мерапрыемстваў — устанаўленне долі малых прадпрыемстваў для ўдзелу ў дзяржаўных закупках, зняцце абмежаванняў на імпарт рыбы і іншае.
БелаПАН