Кіргізы патрабуюць, каб Беларусь не давала прытулку Бакіеву

19 красавіка каля будынка беларускай амбасады ў Кыргызстане прайшлі пікеты. Іх удзельнікі патрабавалі ад беларускіх уладаў не прымаць Курманбека Бакіева і ў выпадку яго прыбыцця на тэрыторыю Беларусі — выдаць новым уладам Кыргызстана. Як паведаміў агенцтву БелаПАН прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, пікеты былі кароткачасовыя і небяспекі для супрацоўнікаў амбасады не было. Савіных таксама заявіў, што МЗС Беларусі не мае ніякай інфармацыі наконт прылёту Бакіева ў Мінск.

Чуткі пра тое, што Бакіев вылецеў з Казахстана і можа знаходзіцца ў Беларусі, актыўна абмяркоўваліся 16—17 красавіка. Тады афіцыйны Мінск аспрэчыў гэтую інфармацыю.

18 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатовасці прыняць Курманбека Бакіева з сям'ёй у Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі