Кіроўца, які збіў да смерці ДАІшніка, атрымаў сем гадоў турмы
Трагедыя адбылася 21 траўня на праспекце Незалежнасці.
28-гадовы жыхар пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з прымусовым лячэннем алкагалізму. Ён таксама пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў. Па рашэнні суда абвінавачаны абавязаны выплаціць у якасці кампенсацыі маральнага ўрону па 100 мільёнаў рублёў бацькам загінулага і па 50 двум яго сёстрам. Прысуд можа быць абскарджаны.
21 траўня каля гадзіны ночы на праспекце Незалежнасці ў Мінску аўтамабілем "Фіят" быў здзейснены наезд на інспектара дарожна-патрульнай службы пры ажыццяўленні ім службовых абавязкаў. Супрацоўнік міліцыі ад атрыманых пашкоджанняў памёр на месцы. Кіроўца аўтамабіля з месца здарэння ўцёк, але хутка быў затрыманы, паведамляе БелаПАН.