Кірыенка: У пытанні фінансавання будаўніцтва беларускай АЭС няма яснасці
Пагадненне аб будаўніцтве першай беларускай АЭС можа быць падпісанае падчас візіта расійскага прэм'ер-міністра Ўладзіміра Пуціна ў Мінск. Аб гэтым заявіў кіраўнік Росатама Сяргей Кірыенка.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра станцыю з двух энергаблокаў магутнасцю болей за тысячу мегават. Падобныя сучасныя станцыі будуюцца цяпер у Расіі. А вось у пытанні фінансавання будаўніцтва беларускай АЭС пэўнай яснасці пакуль няма, адзначыў Кірыенка.
РИА "Новости" нагадвае, што генеральным падрадчыкам першай беларускай АЭС выступіць расійская кампанія "Атамбудэкспарт". Гэты праект у базавым варыянце ацэньваецца ў 4 мільярды еўра.
"Эхо Москвы" адзначае, што раней расійскі бок даваў зразумець, што Мінск можа разлічваць на пэўныя льготныя ўмовы. Але гэта "пытанне камерцыйных і палітычных кансультацый".