Кіслароднае галаданне, альбо па слядах бабруйскіх браканьераў

Інспектары Бабруйскай міжрайінспекцыі аховы жывельнага і расліннага свету разам з супрацоўнікамі гаррайаддзела па ахове навакольнага асяроддзя амаль штодня праводзяць рэйды. Асноўным “галаўным болем” для іх зараз з’яўляецца пачатак кіслароднага галадання рыбы на закрытых вадаёмах і звязаныя з гэтым выпадкі злоснага браканьерства.

Лавіць паўмертвую рыбу, якая надта пакутуе без кіслароду, вельмі лёгка. Гэта робіцца звычайнымі сачкамі, нават рукамі! Галоўнае — прабіць пелю ў паўмятровым лёдзе і пачакаць, пакуль рыба выйдзе да паверхні вады, каб глынуць паветра. Часцей браканьеры выязджаюць “на рыбалку” уначы. Але пакуль замору няма, іх дзейнасць толькі на карысць — яны, самі таго не разумеючы, насычаюць ваду кіслародам, прабіваючы вялізныя дзіркі ў лёдзе, кажа інспектар. Калі ж дзесьці пачаўся замор і там ловяць рыбу, перавышаючы норму (5 кг на суткі на аднаго чалавека), на парушальніка складаюць пратакол.

Злавіць браканьера можна толькі "на гарачым". Калі яго сфатаграфавалі ў той момант, калі ён трымаў сетку ў руках і вымаў рыбу, адказнасці ён не пазбегне.




Перакрыжаванне дарогі — сляды паказваюць, што ўначы да возера машына прайшла, а назад не вярталася ці паехала іншым шляхам



Інспектар правярае па тым як заточаны кій, ці лавілі ім рыбу. Гэты кій выкарыстоўвалі для насаджвання сачка і браканьерскай лоўлі рыбы

Вось такія пелі пад берагам вырубаюць браканьеры ў надзеі на кіслароднае галаданне рыбы

Прысутнасць баброў і бабравін-хатак паказвае, што знаходжанне рыбы побач вельмі верагодна — каля хатак баброў кіслароду крыху больш


Каля вылаўленай падчас рэйду сеткі "дзяжурыць" вясковая котка



Вось такія пелі ў лёдзе — паказнік начной дзейнасці браканьераў. У месцах, дзе часта рыбачаць звычайныя рыбакі, такая пеля, прыпарошаная зверху снегам, можа стаць для кагосьці смяротнай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі