Kiss запішуць альбом, не горшы за “Sonic Boom”
Гурт Kiss збіраецца засесці ў студыю ў недалёкім сакавіку, і спадзяецца, што іх новы, дваццаты па ліку, альбом напрыканцы года з’явіцца ў продажы.
Нагадаем, апошні на сёння альбом каманды – “Sonic Boom” – убачыў свет у
2009 годзе пасля 11-гадовага перапынку і адразу апынуўся сярод самых
удалых твораў гурта.
Гітарыст гурта Томі Тэер заявіў у адным з інтэрв’ю, што гурт пачынае
пісаць новыя песні і зробіць усе намаганні, каб яны атрымаліся такімі ж
добрымі, як кампазіцыі альбома “Sonic Boom”. Прадзюсаваць альбом зноў
будзе вакаліст каманды Пол Стэнлі. На думку Тэера, Стэнлі лепш за ўсіх
ведае, як менавіта павінны гучаць запісы Kiss, так што за паслугамі
іншых асоб гурт звяртацца не збіраецца.
Фота: www.drugmetal.ru