Кітайцы вывелі зялёных парсюкоў

Навукоўцам Кітая ўдалося незвычайным чынам адзначыць завяршэнне года Свінні, які мінае ў лютым 2008 года, — яны вывелі зялёных парсючкоў.
У эмбрыён свінні быў уведзены зялёны флуарэсцэнтны пратэін. У выніку эксперыменту яна нарадзіла 11 парсюкоў. Двое з іх адрозніваюцца нетрадыцыйнай афарбоўкай. Маці нованароджаных таксама ярка-зялёная.

"Рот, ножкі і языкі двух парсюкоў становяцца зялёнымі пад ультрафіялетавым святлом", — распавёў Лю Чжонгуа, прафесар Паўночнаўсходняга Сельскагаспадарчага універсітэта ў горадзе Харбін.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі