Кітайскае піва прызнанае найпапулярнейшым у свеце
Адзіны еўрапейскі піўны брэнд, які трапіў у сусветны Топ-10, — гэта галандскі Heineken.
Кітайскае піва маркі Snow прызнанае найпапулярнейшым у свеце. Пра гэта піша The Independent са спасылкай на рэйтынг, складзены экспертамі даследчыцкай кампаніі Euromonitor. На другую пазіцыю трапіў яшчэ адзін кітайскі брэнд — Tsingtao, а трэцяе месца дасталася піву амерыканскай маркі Bud Light, піша Lenta.ru
Спецыялісты складалі спіс на аснове дадзеных пра долі глабальнага рынка, які належыць вытворцам. Напрыклад, доля Snow Beer складае 5,4%, Tsingtao — 2,8, Bud Light — 2,5.
Топ-10 самых папулярных піўных брэндаў выглядае наступным чынам:
1. Snow (Кітай)
2. Tsingtao (Кітай)
3. Bud Light (ЗША)
4. Budweiser (ЗША)
5. Skol (Бразілія)
6. Yanjing (Кітай)
7. Heineken (Нідэрланды)
8. Harbin (Кітай)
9. Brahma (Бразілія)
10. Coors Light (ЗША)
Доля рынка адзінаму ў спісе еўрапейскаму вытворцу Heineken склала 1,5%.
Фота з архіву