Кіяўляне святкуюць Дзень Еўропы
У цэнтры Кіева праходзіць святкаванне Дня Еўропы. На Храшчаціку – цэнтральнай вуліцы ўкраінскай сталіцы – ўсталяванае "Еўрапейскае мястэчка". Яно складаецца з павільёнаў 27 краін, сярод якіх прадстаўленыя 24 чальца Еўрасаюза, а таксама Харватыя, Македонія і Турцыя.
Наведнікі павільёнаў атрымліваюць інфармацыйныя матэрыялы і сувеніры. Тут жа на адмыслова ўсталяванай міні-футбольнай пляцоўцы праходзіць турнір сярод каманд органаў дзяржаўнай улады, Міністэрства замежных спраў і прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ва Украіне.
Святкаванні скончацца трохгадзінным канцэртам украінскіх гуртоў “Друга Ріка” і “ВВ”, а таксама латвійскага “Brainstorm”.
Чакаецца, што ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дня Еўропы, які запланаваны на вечар, прымуць удзел міністр замежных спраў Украіны Арсень Яцянюк і амбасадары краін-чальцоў Еўрапейскага саюза.
"Интерфакс"