Клічко ідзе ў мэры Кіева
Лідар украінскай партыі “УДАР” прэтэндуе на пасаду кіеўскага гарадскога галавы.
Пра гэта Віталь Клічко распавёў, выступаючы на з’ездзе партыі, перадае УНІАН.
“Я прыняў узважанае рашэнне — балатавацца на пасаду мэра Кіева”, — сказаў Клічко.
Па яго словах, ён хоча зрабіць Кіеў еўрапейскай сталіцай, бо ўсе рэформы ва Украіне пачынаюцца менавіта з Кіева.