Кліп беларускіх аніматараў на песню Мобі названы адным з лепшых (відэа)
Кліп беларускіх аніматараў Сяргея Казакова і Аляксандра Лішнеўскага трапіў у лік 6 фіналістаў конкурсу на лепшае відэа да песні Мобі “Wait For Me”.
Аднак лепшым ролікам амерыканскі дыджэй, спявак і кампазітар назваў працу ізраільцяніна Німрода Шапіры. Ён атрымае ад Мобі 5 тысяч долараў. Яшчэ двое кліпмэйкераў з Даніі і Аўстраліі былі адзначаныя прэміямі ў тысячу долараў.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, Мобі ў сярэдзіне сакавіка абвясціў конкурс на лепшае відэа на кампазіцыю "Wait For Me" з яго аднайменнага новага альбома.
Усяго было даслана больш за 400 ролікаў. Беларусы разам з пераможцам трапілі ў лік фіналістаў дзякуючы галасаванню сярод наведвальнікаў сайта Genero.tv. Яшчэ чатырох прэтэндэнтаў абіраў сам Мобі.

Кліп беларусаў Сяргея Казакова і Аляксандра Лішнеўскага