Клод Шаброль атрымае спецыяльную ўзнагароду Берлінале
Знакаміты французскі рэжысёр Клод Шаброль будзе ўзнагароджаны
спецыяльным прызам Берлінскага міжнароднага кінафэсту за ўнёсак у
развіццё кінематографа, паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе Берлінале. Шаброль, які з'яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў французскай "Новай хвалі", атрымае ўзнагароду роўна праз пяцьдзесят гадоў пасля таго, як ён ганараваўся "Залатога мядзведзя" за сваю дэбютную карціну "Прыгажунчык Серж". Прыз будзе ўручаны на цырымоніі, якая адбудзецца 8 лютага. Гледачы таксама смогу ўбачыць яго новы фільм "Беламі".
Сёлета, як сцвярджае дырэктар фэсту Дзітэр Кослік, у конкурснай праграме фэсту будуць удзельнічаць 18 карцін. Яго гасцямі стануць Кейт Уінслет, Томі Лі Джонс, Стыў Марцін, Рэнэ Зельвегер, Мішэль Пфайфер і іншыя знакамітыя акцёры.
Адкрыецца фэст 5 лютага паказам карціны Тома Тыквера "Інтэрнэшэнл", галоўныя ролі ў якой сыгралі Клайв Оўэн і Наомі Ўотс.
Фота: www.gokino.ru