Колькасць ахвяр каранавіруса перавысіла 300 тысяч
Колькасць ахвяр каранавіруса перавысіла 300 тысяч. За суткі дадалося 3,6 тысячы (найбольш у ЗША — 843). У Злучаных Штатах памерлі 86 тысяч чалавек, у Іспаніі — 27,3 тысячы, у Расіі — 2,3 тысячы.
У свеце зарэгістравана 4,4 млн выпадкаў заражэння COVID-19. За апошнія суткі дадалося 64,4 тысячы (у ЗША +10,7 тысячы, у Расіі дадалося 9,9 тысячы). Найбольш выпадкаў заражэння зафіксавана ў Злучаных Штатах — 1,4 млн, у Іспаніі — 272,6 тысячы, у Расіі — 252,2 тысячы.
У Беларусі за апошнія суткі зарэгістраваныя чарговыя 947 выпадкаў COVID-19. Агулам іх ужо 26772. Памёр 151 пацыент, у якога выявілі каранавірус (+5).
Спецыяльны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе з каранавірусам Дэвід Набара заявіў "Бі-Бі-Сі", што зусім магчыма, што жыццё людзей ніколі не будзе такім, як да пандэміі COVID-19. Ён мяркуе, што чалавецтву давядзецца прызвычаіцца да новых рэалій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.