Колькасць ахвяраў выбуху на “Пінскдрэве” складае ўжо 9 чалавек
Колькасць ахвяраў выбуху на “Пінскдрэве” цягам апошніх сутак павялічылася да 9 чалавек. У бальніцах памерлі 55-гадовы Віктар Жукоўскі, 46-гадовы Генадзь Козюр, 23-гадовы Аляксандр Калодзіч і 25-гадовы Сяргей Таралко, паведамляе Радыё Свабода.
У шпіталях Мінску і Брэста цяпер знаходзяцца 11 чалавек, якія пацярпелі падчас выбуху.
На "Пінскдрэве" працягваюць працаваць камісіі. Меркаванай прычынай надзвычайнага здарэння названы выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў. Распачатая крымінальная справа па факце парушэння правілаў бяспекі на выбухованебяспечным прадпрыемстве.