Колькасць наркаманаў у Мінску павялічылася ў тры разы
У тры разы павялічылася за апошнія пяць гадоў колькасць афіцыйна зарэгістраваных у Мінску наркаманаў і цяпер складае 5618 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА, паказчык першаснага захворвання наркаманіяй вырас у сталіцы з 2004 года ў 2,3 разы. Аднак рэальныя маштабы распаўсюду наркаспажывання значна шырэйшыя.